Libmonster ID: BY-2288

Раман — эпічны празаічны (часам — вершаваны) твор, у якім шырока ахоплены істотныя жыццёвыя з’явы пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі і эпохі, паказаны шматлікія характары ў іх развіцці, псіхалагічнай напоўненасці, створаны разнастайныя бытавыя малюнкі.
Раману ўласцівы:

шматлікасць галоўных і пабочных сюжэтных ліній, якія існуюць паралельна і перакрыжоўваюцца;
неабмежаванасць у часе і прасторы;
вялікая колькасць дзейных асоб (станоўчых і адмоўных);
наяўнасць пазасюжэтных элементаў (аўтарскія адступленні, устаўныя эпізоды, пейзажы, інтэр’еры, абрамленні).
Раман узнік на аснове старажытнага эпасу («Рыгведа», «Рамаяна», эпічныя паэмы Гамера «Іліяда» і «Адысея» і інш.) яшчэ ў антычныя часы («Дафніс і Хлоя» Лонга, «Метамарфозы, ці Залаты асёл» Апулея — І ст. да н. э.).

Тэрмін для абазначэння жанру бярэ свой пачатак з XII стагоддзя, калі так называлі творы, якія былі напісаны на раманскай (старафранцузскай) мове і супрацьпастаўляліся лацінскай мадэлі. У Сярэдневякоўі мелі папулярнасць рыцарскія раманы.

У сучасным разуменні гэты жанр сфарміраваўся толькі ў XVI—XVIII стагоддзях.

Сталі распаўсюджанымі круцельскія і разбойніцкія раманы. Вядомы іспанскі пісьменнік Мігель дэ Сервантэс і знакаміты французскі аўтар Франсуа Рабле распрацоўвалі гэтыя жанры, робячы акцэнт на сатырычных элементах. У Англіі ўзялі свой пачатак маралізатарскі і сентыментальны раманы. Пачалі развівацца такія формы, як гістарычны, псіхалагічны раманы.

Асаблівага росквіту раман дасягнуў у XIX стагоддзі (Стэндаль, Анарэ дэ Бальзак, Эміль Заля, Чарльз Дзікенс, Гюстаў Флабер, Леў Талстой, Фёдар Дастаеўскі і інш.) (Паводле Вячаслава Рагойшы).

У наш час вылучаюць наступныя жанравыя разнавіднасці рамана: гістарычны, псіхалагічны, філасофскі, сацыяльны, бытапісальны, прыгодніцкі, раман-утопію, дэтэктыўны і г. д. Беларускімі пісьменнікамі-класікамі былі створаны сацыяльна-бытавыя, сацыяльна-палітычныя, сатырычныя, філасофскія, гістарычныя раманы, раман у вершах і інш.

Спроба стварыць раман была яшчэ ў Ядвігіна Ш., які пісаў «Золата», але не завяршыў мастацкі тэкст. Першым завершаным раманам у беларускай літаратуры даследчыкі лічаць «Сокі цаліны» Цішкі Гартнага, напісаны ў пачатку ХХ стагоддзя.


© biblioteka.by

Permanent link to this publication:

https://biblioteka.by/m/articles/view/Раман-як-эпічны-жанр

Similar publications: LBelarus LWorld Y G


Publisher:

Беларусь Анлайн → Contacts and other materials (articles, photo, files etc)

Author's official page at Libmonster: https://biblioteka.by/Libmonster

Find other author's materials at: Libmonster (all the World) • Google • Yandex

Permanent link for scientific papers (for citations):

Раман як эпічны жанр // Minsk: Belarusian Electronic Library (BIBLIOTEKA.BY). Updated: 24.09.2023. URL: https://biblioteka.by/m/articles/view/Раман-як-эпічны-жанр (date of access: 13.11.2026).

Comments:



Reviews of professional authors
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Related topics
Publisher
Rating
0 votes
Related Articles
Логопед и его миссия в современном мире
Catalog: Medicine 
4 hours ago · From Наука 2.0.
Ничего не делать здорово
Catalog: Psychology 
7 hours ago · From Наука 2.0.
Всемирный день борьбы с диабетом
Catalog: Medicine 
7 hours ago · From Наука 2.0.
Божьи кузнецы Кузьма и Демьян куют семейное счастье
Catalog: Cultural Studies 
7 hours ago · From Наука 2.0.
День социолога
Catalog: Sociology 
7 hours ago · From Наука 2.0.
Праздник нумизматики и копоклефилии
Catalog: Lifestyle 
10 hours ago · From Наука 2.0.
День рождения сосиски
Catalog: Food Technology 
11 hours ago · From Наука 2.0.
Международный день слепых
Catalog: Sociology 
12 hours ago · From Наука 2.0.
Доброта как художественный метод Ореля (Aurele)
Catalog: Arts 
12 hours ago · From Наука 2.0.
Доброта без границ не только 13 ноября
Catalog: Sociology 
12 hours ago · From Наука 2.0.

New publications:

Popular with readers:

News from other countries:

BIBLIOTEKA.BY - Belarusian digital library, repository, and archive

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Library Partners

›
›
Раман як эпічны жанр
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: BY LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Biblioteka.by - Belarusian digital library, repository, and archive ® All rights reserved.
2006-2026, BIBLIOTEKA.BY is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Belarus


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android