На крылах вясны спяшаецца да нас найвялікшае свята – Дзень Змертвыхустання Хрыста. Падзея, якая адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму, зноў і зноў урываецца ў нашы сэрцы, ускалыхвае душу, прымушае асэнсаваць сваё жыццё, задумацца аб існаванні на гэтым свеце, успомніць, што Бог надзяліў кожнага з нас бессмяротнай душой, за якую мы перад Ім у адказе.
Усяго некалькі гадзін аддзяляюць нас ад гэтага Вялікага Дня. “Так палюбіў Бог свет, што аддаў сына свайго адзінароднага, каб кожны, хто верыць у яго, не загінуў, а меў жыццё вечнае”.
Напярэдадні гэтага Вялікага дня вернікі, адкінуўшы прэч мітусню і вечную занятасць, спяшаліся ў святыя Храмы, каб аддаць Богу свае грахі, прыняць святую камунію і паўстаць перад Змертвыхустаўшым Хрыстом з чыстай, амытай Яго Святой Крывёю душой.
Бог ёсць любоў – гэта бясспрэчная ісціна. Яго любоўю мы атулены з першых дзён існавання да апошняга. І таму павінны ўсім сваім жыццём штодзённа даказваць адданасць Вялікаму Богу, жыць так, каб у кожным з нас можна было бачыць Яго адлюстраванне.
Хочацца шчыра павіншаваць усіх католікаў з гэтым цудоўным святам і пажадаць Божага Благаславення ўсім і кожнаму.
Няхай кожны новы дзень будзе напоўнены Божым Святлом, няхай будуць сагрэтыя Яго цеплынёю дзеткі і старэнькія бацькі, няхай пануюць у дамах спакой і дабрабыт. Няхай з кожным днём узрастае наша вера і ніколі не пакідае надзея.
Хрыстус з мертвых устаў. Справядліва ўстаў.
Касцёл Рымска-Каталіцкі св. Францішка з Асыжу ў Свіслачы і яго вернікі для ўсіх веравызнаўцаў каталіцкай канфесіі на Свіслаччыне.
Новые публикации: |
Популярные у читателей: |
Новинки из других стран: |
![]() |
Контакты редакции |
О проекте · Новости · Реклама |
Biblioteka.by - электронная библиотека Беларуси, репозиторий и архив © Все права защищены
2006-2026, BIBLIOTEKA.BY - составная часть международной библиотечной сети Либмонстр (открыть карту) Сохраняя наследие Беларуси |
Россия
Беларусь
Украина
Казахстан
Молдова
Таджикистан
Эстония
Россия-2
Беларусь-2
США-Великобритания
Швеция
Сербия