Libmonster ID: BY-2282

Янка Купала лічыў драму «Раскіданае гняздо» сваім найлепшым творам.

Вядомы артыст Цімох Сяргейчык успамінаў, як праз больш за дваццаць гадоў пасля выхаду п’есы Купала прарочыў: «Ты, Цімашок, калі-небудзь успомніш мае словы. Я памру, а “Раскіданае гняздо” займе яшчэ на сцэне сваё пачэснае месца i загаворыць на поўны голас. Я ўклаў у гэтую п’есу лепшае, што было ў маёй паэзii i прозе». І тут драматург не памыліўся. Драма «Раскіданае гняздо» атрымала доўгае, хоць і пакручастае сцэнічнае жыццё.

Адразу пасля напісання твора аўтар зразумеў, што падаваць яго ў цэнзуру для друкавання і пастаноўкі — справа бесперспектыўная. Упершыню гэты твор быў пастаўлены Фларыянам Ждановічам у Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі 10 ліпеня 1917 года.

Заснавальнік трупы і рэжысёр увасобіў на сцэне вобраз Сымона, Вера Тарасік — Марылі, Рамуальд Жакоўскі — Старца. Ролю Лявона ў першай пастаноўцы выканаў брат Фларыяна Ждановіча Антон (А. Крыніца), выкліканы з Арла.

Фларыян Ждановіч — адзін з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра, вядомы акцёр, рэжысёр.

У свой час разам з Ігнатам Буйніцкім, Алесем Бурбісам, Усеваладам Фальскім арганізаваў драматычныя гурткі ў Мінску, Слуцку, Вільні, быў мастацкім кіраўніком Першага беларускага таварыства драмы і камедыі.

Пад яго кіраўніцтвам у 1920 годзе ў Мінску быў адкрыты Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1, сёння — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Да арышту ў 1930-я гады быў рэжысёрам Беларускага савецкага тэатра. Выконваў ролю Сымона ў спектаклі паводле «Раскіданага гнязда».

У красавіку 1921 года спектакль быў перанесены на сцэну Беларускага дзяржаўнага тэатра. Асноўную ўвагу сканцэнтравалі на бытавым канфлікце. У гэты ж час п’есу паставілі некаторыя аматарскія калектывы, а таксама Дзвінскі беларускі народны тэатр (Латвія).

Новае сцэнічнае жыццё і новае прачытанне п’еса «Раскіданае гняздо» атрымала на сцэне Беларускага тэатра імя Якуба Коласа (сёння — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск) у 1951 годзе. Пастаноўка Аляксандра Скібнеўскага вызначалася наступнай ідэйнай скіраванасцю: шмат увагі надавалася мастацкім абагульненням, рэжысёр імкнуўся на прыкладзе сям’і Зяблікаў паказаць лёс усяго беларускага народа і ўзняць сацыяльныя пытанні.

Твор уяўляў сабой гераічную драму змагання за лепшую долю. Некаторыя тэкставыя купюры зрабілі спектакль больш дынамічным. Цікавай сцэнічнай знаходкай было ўвядзенне ў сцэнічнае дзеянне песень на словы Янкі Купалы, імкненне даць псіхалагічнае абгрунтаванне дзеянням і ўчынкам герояў. Тым не менш гэта пастаноўка мела выразны адбітак тагачаснай ідэалогіі: Незнаёмы быў увасоблены ў вобразе піцерскага рабочага-бальшавіка, а ў фінале паказана масавая сцэна, калі народ выйшаў на барацьбу. Спектакль Скібнеўскага з поспехам прайшоў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Пасля адбылося шмат пастановак іншых калектываў: Мазырскага народнага тэатра (рэжысёр Міхаіл Колас), Бабруйскага вандроўнага беларускага драматычнага тэатра (рэжысёр Аркадзь Аркадзьеў) і інш.

У 1972 годзе вярнуўся да «Раскіданага гнязда» Беларускі тэатр імя Янкі Купалы (сёння — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Рэжысёр Барыс Луцэнка зрабіў пастаноўку больш манументальнай, увёў у тэкст верш Янкі Купалы, пантамімічныя сцэны, новых дзейных асоб — русалак. Людміла Грамыка адзначала: «Пастаўленая ў 1972 годзе драма “Раскіданае гняздо” традыцыйна лічылася бытавой і несцэнічнай. Але ж выведзеная рэжысёрам Б. Луцэнкам у паэтычную і філасофскую плоскасць, п’еса нечакана для многіх прагучала з магутным трагедыйным напалам. Спектакль уразіў глыбінёй думак і філасофскіх разваг, шэрагам выдатных акцёрскіх работ…» Без істотных змен гэты спектакль быў адноўлены ў 1982 годзе.

У тым самым 1982 годзе «Раскіданае гняздо» паставіла Ала Бабенка, рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага ўкраінскага драматычнага тэатра імя Марыі Занькавецкай у Львове, якая назвала гэту работу найбольш яркай сярод іншых уласных спектакляў.

У кастрычніку 1993 года пад назвай «Час, Сымоне, час…» адбылася прэм’ера спектакля паводле «Раскіданага гнязда» ў Мінскім абласным драматычным тэатры ў Маладзечне. Рэжысёр Рыгор Баравік паспрабаваў надаць пастаноўцы дынамізм і экспрэсію. Крытыкі адзначалі, што гэта быў вельмі яркі спектакль і адно з найлепшых прачытанняў твора Янкі Купалы.

Адметную пастаноўку драмы Янкі Купалы ажыццявіў Дзяржаўны рускі драматычны акадэмічны тэатр імя М. Горкага ў 1997 годзе. Рэжысёр Барыс Луцэнка зрабіў народную музычную драму. Спектакль уяўляў сабой маштабнае дзеянне з песенна-пластычнымі нумарамі ў выкананні танцавальна-вакальнага гурта «Этнас».

У 2013 годзе за ўвасабленне «Раскіданага гнязда» ўзяўся рэжысёр Аляксандр Гарцуеў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Гэта работа паказала, што твор, напісаны 100 гадоў таму, не страчвае сваёй актуальнасці і зараз, а праблемы, узнятыя Янкам Купалам, хвалююць сучаснага гледача. У спектаклі цяжка вызначыць час дзеяння: героі апрануты не ў вясковае адзенне, але і не надта сучаснае, толькі паніч апрануты вельмі модна і нават мае смартфон.

Сам рэжысёр адзначаў, што паказаў не разбураную хату, а пошукі свайго месца ў жыцці чалавекам, чыя трагедыя мае глыбокі сацыяльны сэнс, дзе далёка не ўсё ляжыць на паверхні, многае пераведзена ў пласты асацыятыўных сувязей, вобразаў-сімвалаў. Спектакль мае трагічны фінал: Зоську і Сымона забівае Незнаёмы, якому заплаціў Паніч. Пасля стрэлаў гучыць купалаўскае «Я буду маліцца і сэрцам, і думамі…» у выкананні Уладзіміра Мулявіна.

Літаратурныя сувязі. Тэма пошукаў шчасця, праўды, лепшай долі ўвасоблена не толькі ў драматычных, але таксама ў вершаваных і празаічных творах. Францішак Багушэвіч тэму пошукаў праўды раскрыў у паэме «Кепска будзе!». Якуб Колас у паэме «Новая зямля» і Іван Мележ у рамане «Людзі на балоце» бачылі шлях да лепшай долі ў здабыцці зямлі і волі. Вельмі выразна матыў «раскіданага гнязда» паказаны ў рамане Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні».

______________________
1 Блюзне´рства — богаадступніцтва, бязбожжа.


© biblioteka.by

Постоянный адрес данной публикации:

https://biblioteka.by/m/articles/view/П-еса-Раскіданае-гняздо-Сцэнічнае-ўвасабленне-п-есы

Похожие публикации: LБеларусь LWorld Y G


Публикатор:

Беларусь АнлайнКонтакты и другие материалы (статьи, фото, файлы и пр.)

Официальная страница автора на Либмонстре: https://biblioteka.by/Libmonster

Искать материалы публикатора в системах: Либмонстр (весь мир)GoogleYandex

Постоянная ссылка для научных работ (для цитирования):

П’еса «Раскіданае гняздо». Сцэнічнае ўвасабленне п’есы // Минск: Белорусская электронная библиотека (BIBLIOTEKA.BY). Дата обновления: 23.09.2023. URL: https://biblioteka.by/m/articles/view/П-еса-Раскіданае-гняздо-Сцэнічнае-ўвасабленне-п-есы (дата обращения: 31.05.2026).

Комментарии:



Рецензии авторов-профессионалов
Сортировка: 
Показывать по: 
 
  • Комментариев пока нет
Похожие темы
Публикатор
Беларусь Анлайн
Минск, Беларусь
354 просмотров рейтинг
23.09.2023 (981 дней(я) назад)
0 подписчиков
Рейтинг
0 голос(а,ов)
Похожие статьи
Эмансипация девушки
Каталог: Социология 
5 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Эмансипация мальчика
Каталог: Социология 
5 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Учитель-робот
Каталог: Педагогика 
5 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Искусственный интеллект для развития ребенка
Каталог: Робототехника 
9 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Бабушка и эмансипация внука
Каталог: Психология 
9 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Бабушка и внук онлайн
Каталог: Педагогика 
9 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Формы общения отца с дочерью
Каталог: Психология 
11 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Новые тренды в спорте
11 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Обмен майками в спорте
11 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Голоса птиц
Каталог: Экология 
14 часов(а) назад · от Наука 2.0.

Новые публикации:

Популярные у читателей:

Новинки из других стран:

BIBLIOTEKA.BY - электронная библиотека, репозиторий и архив

Создайте свою авторскую коллекцию статей, книг, авторских работ, биографий, фотодокументов, файлов. Сохраните навсегда своё авторское Наследие в цифровом виде. Нажмите сюда, чтобы зарегистрироваться в качестве автора.
Партнёры Библиотеки

П’еса «Раскіданае гняздо». Сцэнічнае ўвасабленне п’есы
 

Контакты редакции
Чат авторов: BY LIVE: Мы в соцсетях:

О проекте · Новости · Реклама

Biblioteka.by - электронная библиотека Беларуси, репозиторий и архив © Все права защищены
2006-2026, BIBLIOTEKA.BY - составная часть международной библиотечной сети Либмонстр (открыть карту)
Сохраняя наследие Беларуси


LIBMONSTER NETWORK ОДИН МИР - ОДНА БИБЛИОТЕКА

Россия Беларусь Украина Казахстан Молдова Таджикистан Эстония Россия-2 Беларусь-2
США-Великобритания Швеция Сербия

Создавайте и храните на Либмонстре свою авторскую коллекцию: статьи, книги, исследования. Либмонстр распространит Ваши труды по всему миру (через сеть филиалов, библиотеки-партнеры, поисковики, соцсети). Вы сможете делиться ссылкой на свой профиль с коллегами, учениками, читателями и другими заинтересованными лицами, чтобы ознакомить их со своим авторским наследием. После регистрации в Вашем распоряжении - более 100 инструментов для создания собственной авторской коллекции. Это бесплатно: так было, так есть и так будет всегда.

Скачать приложение для Android