Libmonster ID: BY-2283

Верлібр узнік у ХІХ стагоддзі ў амерыканскай і еўрапейскай літаратурах. Шырокае распаўсюджанне атрымаў у паэзіі ХХ стагоддзя. Самы вядомы з пачынальнікаў гэтага жанру ў беларускай літаратуры — Максім Багдановіч («Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...», «Ты доўга сядзела за сталом...», «Халодная, ясная ноч...» і інш.). Традыцыі Максіма Багдановіча па стварэнні верлібраў былі пераняты сучаснымі аўтарамі. Верлібр часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў творах філасофскай і інтымнай лірыкі.

Верлібр, або свабодны верш (ад фр. vers libre — ‘свабодны верш’), — верш, у якім адсутнічаюць рыфма і чаргаванне націскных і ненаціскных складоў.
У верлібры кожны вершаваны радок можа ўтрымліваць розны парадак чаргавання націскных і ненаціскных складоў і розную іх колькасць, часам адсутнічае і рыфма. Тым не менш гэта сістэма характарызуецца рытмічнасцю, толькі рытмы змяняюцца і змешваюцца ў творы. Інтанацыяй, інтанацыйнымі і сэнсавымі паўторамі забяспечваецца аднароднасць рытмічнай арганізацыі верша.

Часам верлібр адносяць да празаічных твораў, але гэта не зусім дакладна, бо графічны падзел аўтарам на радкі, рытмічная арганізацыя даюць устаноўку на ўспрыманне твора як вершаванага. Таксама для верлібра характэрна багацце і гнуткасць паэтычнага сінтаксісу — адмысловых рытарычных фігур (сінтаксічны перыяд, а таксама пералічэнне, супастаўленне, супрацьпастаўленне).

Верлібр яшчэ называюць свабодным вершам — і з гэтай прычыны яго часта атаясамліваюць з вольным вершам. Вольны верш мае пэўныя адрозненні ад свабоднага.

Вольны верш — від рыфмаванага сілаба-танічнага верша з няроўнай колькасцю стоп у радку.
Такая форма не прадугледжвае захаванне страфічнай будовы (слупкоў) і перадае размоўную інтанацыю, дыялагічнасць. Часта вольным вершам пішуцца байкі, таму яго яшчэ называюць баечным вершам.

Вольны верш атрымаў распаўсюджанне ў ХVІІІ стагоддзі ў рускай паэзіі (Міхаіла Ламаносава, Міхаіла Хераскава і інш.). У беларускай літаратуры вольны верш выкарыстоўвалі Максім Танк, Кандрат Крапіва, Эдуард Валасевіч, Уладзімір Корбан і іншыя паэты.


© biblioteka.by

Постоянный адрес данной публикации:

https://biblioteka.by/m/articles/view/Верлібр-і-вольны-верш

Похожие публикации: LБеларусь LWorld Y G


Публикатор:

Беларусь АнлайнКонтакты и другие материалы (статьи, фото, файлы и пр.)

Официальная страница автора на Либмонстре: https://biblioteka.by/Libmonster

Искать материалы публикатора в системах: Либмонстр (весь мир)GoogleYandex

Постоянная ссылка для научных работ (для цитирования):

Верлібр і вольны верш // Минск: Белорусская электронная библиотека (BIBLIOTEKA.BY). Дата обновления: 23.09.2023. URL: https://biblioteka.by/m/articles/view/Верлібр-і-вольны-верш (дата обращения: 20.06.2026).

Комментарии:



Рецензии авторов-профессионалов
Сортировка: 
Показывать по: 
 
  • Комментариев пока нет
Похожие темы
Публикатор
Беларусь Анлайн
Минск, Беларусь
461 просмотров рейтинг
23.09.2023 (1001 дней(я) назад)
0 подписчиков
Рейтинг
0 голос(а,ов)
Похожие статьи
Удачное старение
Каталог: Социология 
13 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Отношение к старости в истории и культуре
Каталог: История 
13 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Изменение культурных норм в отношении старости в XXI веке
Каталог: Культурология 
13 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Этическая усталость и как с ней справиться
Каталог: Психология 
15 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Место силы и точка опоры
Каталог: Психология 
15 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Внутренняя свобода человека
Каталог: Философия 
15 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Управление стрессом
Каталог: Психология 
Вчера · от Наука 2.0.
Принятие и строительство новой жизни
Каталог: Психология 
Вчера · от Наука 2.0.
Свобода от стресса и дыхательные техники
Каталог: Психология 
Вчера · от Наука 2.0.
Кризис как начало рождения новой личности
Каталог: Психология 
Вчера · от Наука 2.0.

Новые публикации:

Популярные у читателей:

Новинки из других стран:

BIBLIOTEKA.BY - электронная библиотека, репозиторий и архив

Создайте свою авторскую коллекцию статей, книг, авторских работ, биографий, фотодокументов, файлов. Сохраните навсегда своё авторское Наследие в цифровом виде. Нажмите сюда, чтобы зарегистрироваться в качестве автора.
Партнёры Библиотеки

Верлібр і вольны верш
 

Контакты редакции
Чат авторов: BY LIVE: Мы в соцсетях:

О проекте · Новости · Реклама

Biblioteka.by - электронная библиотека Беларуси, репозиторий и архив © Все права защищены
2006-2026, BIBLIOTEKA.BY - составная часть международной библиотечной сети Либмонстр (открыть карту)
Сохраняя наследие Беларуси


LIBMONSTER NETWORK ОДИН МИР - ОДНА БИБЛИОТЕКА

Россия Беларусь Украина Казахстан Молдова Таджикистан Эстония Россия-2 Беларусь-2
США-Великобритания Швеция Сербия

Создавайте и храните на Либмонстре свою авторскую коллекцию: статьи, книги, исследования. Либмонстр распространит Ваши труды по всему миру (через сеть филиалов, библиотеки-партнеры, поисковики, соцсети). Вы сможете делиться ссылкой на свой профиль с коллегами, учениками, читателями и другими заинтересованными лицами, чтобы ознакомить их со своим авторским наследием. После регистрации в Вашем распоряжении - более 100 инструментов для создания собственной авторской коллекции. Это бесплатно: так было, так есть и так будет всегда.

Скачать приложение для Android