Libmonster ID: BY-2301

Аўтарскія канцэпцыя і пазіцыя прачытваюцца ў ідэйна-сэнсавых дамінантах твора або ўсёй творчасці пісьменніка: да якіх тэм і ідэй часцей звяртаецца аўтар, чаму аддае, напрыклад, перавагу — біяграфічнаму матэрыялу або рэалістычнаму ці фантастычнаму спосабу адлюстравання. Аўтарская пазіцыя выяўляецца праз думкі, пачуцці, пункты гледжання, назіранні за жыццём і высновы, якія ў творы пісьменнік можа выказваць ад асабістага імя або «давяраць» іх пэўным героям.

Аўтарскія пазіцыя і канцэпцыя выяўляюцца ў творы шматпланава: праз лёсы герояў, сюжэтныя падзеі, апісанні абставін, пейзажаў, пазасюжэтныя эпізоды, сімвалічныя дэталі. Так, напрыклад, у аповесці «Знак бяды» Петракоў крыж і Галгофа — неўрадлівае поле Багацькаў — увасабляюць аўтарскую канцэпцыю трагічнага, пакутлівага жыцця не толькі герояў твора, але ўсяго беларускага народа ў ХХ стагоддзі. Адначасова гэтыя сімвалічныя вобразы перадаюць аўтарскія адносіны шанавання і захаплення трываласцю, працавітасцю, нязломнасцю беларуса і беларускага нацыянальнага характару. З усёй выразнасцю аўтарская канцэпцыя народнага гераізму, самаахвярнага супраціўлення акупантам і іх прыслужнікам выяўляецца праз вобразы Сцепаніды і Петрака Багацькаў. Аўтарская канцэпцыя асуджэння здрадніцтва як праявы маральнай нікчэмнасці чалавека ўвасоблена ў вобразах паліцаяў Недасекі, Гужа, Каландзёнка, у апісанні аўтарам іх нахабных і цынічных паводзін на хутары Багацькаў.

Часта «данесці» свае ідэі чытачу аўтар «даручае» аднаму або некалькім героям, непасрэдна выяўляе гэта праз іх ацэначныя выказванні. Менавіта такім чынам аўтарская пазіцыя часта выяўляецца ў творах В. Быкава. У аповесці «Абеліск» аўтарская пазіцыя ўвасабляецца праз вобразы станоўчых герояў — Мароза, Ткачука і журналіста. Уласныя перакананні, «што жыццё чалавека надта несувымернае з вечнасцю… іх будуць памятаць...» В. Быкаў «даверыў» герою-настаўніку, які суцяшае перад гібеллю сваіх вучняў. Так аўтар увасобіў і ўласную канцэпцыю жыцця чалавека — пакінуць аб сабе ўдзячную памяць людзей.

У гэтай аповесці-дыскусіі (І. Дзядкоў), асабліва ў вобразах Ткачука і журналіста і менавіта іх развагах і выказваннях пра подзвіг Мароза і ўсяго беларускага настаўніцтва, выказаны аўтарская пазіцыя і заклапочаны грамадзянскі роздум В. Быкава: «Мабыць, мы ўсё ж мала ведаем і кепска вывучаем, чым было наша настаўніцтва для народа на працягу ягонай гісторыі. Духавенства — гэта вядома, тут яшчэ ёсць нейкі малюнак, больш або менш даставерны. <…> А вось што зрабіла сельскае настаўніцтва ў нашых школах, што яно значыла для нашай некалі цёмнай сялянскай краіны?.. <…> Не было нічога больш важнага і карыснага, як тая штодзённая, ціхая, непрыкметная праца тысяч бязвесных сейбітаў на гэтай духоўнай ніве. Я так думаю: у тым, што мы ёсць цяпер як нацыя і грамадзяне, — найпершая заслуга… настаўнікаў».

Гэты маналог у творы належыць Ткачуку. А вось як ёміста сфармулявана аўтарская канцэпцыя маральнага сэнсу жыцця чалавека яшчэ адным героем аповесці «Абеліск», журналістам: «Аддаць, а не ўзяць, або адчуць задаволенасць аддаючы — як неахвотна і спазнела прыходзіць чалавек да гэтай не новай, такой зайздросна простай высновы… На самай справе, чаго варта жыццё толькі дзеля задавальнення свайго, такога дробязнага, самалюбівага, капрызлівага і ненасытнага “я”?»

Да паняццяў «аўтарская канцэпцыя», «аўтарская пазіцыя» падобныя такія катэгорыі літаратуразнаўства, як «мастацкая ідэйнасць», «мастацкая канцэптуальнасць», «пафас твора», «аўтарская суб’ектыўнасць», «творчая воля аўтара», «духоўная актыўнасць аўтара», «маральная ацэначнасць», «аксіялагічныя1 ідэалы аўтара». Аўтарская задума і канцэпцыя яднаюць твор у мастацкую цэласнасць.

____________________

1Аксіялагі́чны — які мае адносіны да аксіялогіі. Аксіялогія — вучэнне аб прыродзе каштоўнасцей, іх ролі і месцы ў сацыяльнай рэчаіснасці, структуры каштоўнаснага свету.


© biblioteka.by

Постоянный адрес данной публикации:

https://biblioteka.by/m/articles/view/Аўтарская-канцэпцыя-жыцця-і-асобы-Формы-ўвасаблення-аўтарскай-пазіцыі

Похожие публикации: LБеларусь LWorld Y G


Публикатор:

Беларусь АнлайнКонтакты и другие материалы (статьи, фото, файлы и пр.)

Официальная страница автора на Либмонстре: https://biblioteka.by/Libmonster

Искать материалы публикатора в системах: Либмонстр (весь мир)GoogleYandex

Постоянная ссылка для научных работ (для цитирования):

Аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы. Формы ўвасаблення аўтарскай пазіцыі // Минск: Белорусская электронная библиотека (BIBLIOTEKA.BY). Дата обновления: 25.09.2023. URL: https://biblioteka.by/m/articles/view/Аўтарская-канцэпцыя-жыцця-і-асобы-Формы-ўвасаблення-аўтарскай-пазіцыі (дата обращения: 25.06.2026).

Комментарии:



Рецензии авторов-профессионалов
Сортировка: 
Показывать по: 
 
  • Комментариев пока нет
Похожие темы
Публикатор
Беларусь Анлайн
Минск, Беларусь
381 просмотров рейтинг
25.09.2023 (1003 дней(я) назад)
0 подписчиков
Рейтинг
0 голос(а,ов)
Похожие статьи
Тот самый смайлик: улыбка как акт мужества и доброты
Каталог: Культурология 
5 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Вклад святых Кирилла и Мефодия в объединение славян
Каталог: История 
5 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Моряк — это призвание
Каталог: Социология 
5 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Этика и эстетика изобретательства
Каталог: Этика 
12 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Варфоломеев день: смыслы и контексты
Каталог: Религиоведение 
12 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Современный портрет изобретателя
Каталог: Социология 
12 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Свет пути Сантьяго
Каталог: Религиоведение 
13 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Образ ромашки в литературе
16 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Ромашка как символ жизни и открытости миру
16 часов(а) назад · от Наука 2.0.
Агния Барто о ромашке
16 часов(а) назад · от Наука 2.0.

Новые публикации:

Популярные у читателей:

Новинки из других стран:

BIBLIOTEKA.BY - электронная библиотека, репозиторий и архив

Создайте свою авторскую коллекцию статей, книг, авторских работ, биографий, фотодокументов, файлов. Сохраните навсегда своё авторское Наследие в цифровом виде. Нажмите сюда, чтобы зарегистрироваться в качестве автора.
Партнёры Библиотеки

Аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы. Формы ўвасаблення аўтарскай пазіцыі
 

Контакты редакции
Чат авторов: BY LIVE: Мы в соцсетях:

О проекте · Новости · Реклама

Biblioteka.by - электронная библиотека Беларуси, репозиторий и архив © Все права защищены
2006-2026, BIBLIOTEKA.BY - составная часть международной библиотечной сети Либмонстр (открыть карту)
Сохраняя наследие Беларуси


LIBMONSTER NETWORK ОДИН МИР - ОДНА БИБЛИОТЕКА

Россия Беларусь Украина Казахстан Молдова Таджикистан Эстония Россия-2 Беларусь-2
США-Великобритания Швеция Сербия

Создавайте и храните на Либмонстре свою авторскую коллекцию: статьи, книги, исследования. Либмонстр распространит Ваши труды по всему миру (через сеть филиалов, библиотеки-партнеры, поисковики, соцсети). Вы сможете делиться ссылкой на свой профиль с коллегами, учениками, читателями и другими заинтересованными лицами, чтобы ознакомить их со своим авторским наследием. После регистрации в Вашем распоряжении - более 100 инструментов для создания собственной авторской коллекции. Это бесплатно: так было, так есть и так будет всегда.

Скачать приложение для Android