Libmonster ID: BY-2247


Кнігадрукаванне на нацыянальнай мове пашырылася дзякуючы намаганням не толькі Францыска Скарыны, але і прадаўжальнікаў яго справы Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага.

Яркі беларускі дзеяч Рэфармацыі Сымон Будны (каля 1530—1593) — бліскучы пісьменнік, таленавіты філолаг, вядомы філосаф і багаслоў. У юнацтве авалодаў некалькімі мовамі (царкоўнаславянскай, беларускай, польскай, грэчаскай, лацінскай, старажытнаяўрэйскай). Свой талент і схільнасць да навук прысвяціў спасціжэнню глыбінь тэалогіі, чым набыў агульнаеўрапейскую вядомасць.

Сымон Будны таксама знакаміты як крытык і перакладчык. На старонках яго твораў разглядаліся працы папярэднікаў і сучаснікаў. Аўтар палымяна спрачаўся, пераконваў, абвяргаў. Нярэдка звяртаўся да гістарычных паралеляў, суправаджаў свае паведамленні каментарыямі, выкарыстоўваў прымаўкі і афарызмы.

На пачатку лета 1562 года ў Нясвіжскай пратэстанцкай друкарні, якая належала пану Мацвею Кавячынскаму, пры падтрымцы Мікалая Радзівіла Чорнага з’явілася першая на тэрыторыі Беларусі кніга «Катэхізіс, або Навука старадаўняя хрысціянская ад Святога Пісьма, для простых людзей мовы беларускай у пытаннях і адказах сабраная». «Катэхізіс» адрасаваны «простым людем» і дзецям «языка руского» — гэта адначасова дагматычна-багаслоўская праца, чытанка і падручнік.

Катэхізіс —
форма падачы матэрыялу ў пытаннях і адказах.
Кніга была з густам аздоблена, мела салідны аб’ём — больш за 500 старонак. Парадак раздзелаў кнігі знешне паўтараў вядомы «Вялікі Катэхізіс» 1529 года Марціна Лютэра.

Праз тры месяцы выйшаў новы твор на старабеларускай мове «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам», але, на жаль, не захавалася ніводнага яго экзэмпляра.

Кнігі Сымона Буднага, выдадзеныя ў Нясвіжы і Лоску («Катэхізіс», Нясвіж, 1562; «Аб дзвюх прыродах Хрыста», Лоск, 1574), былі папулярныя ў краінах Заходняй Еўропы.

Найбольш поўна Сымон Будны выявіўся як пісьменнік-публіцыст. Творчасць яго мела выразную гуманістычную і сацыяльную скіраванасць, а галоўнае месца адводзілася этычнай праблематыцы, сістэме каштоўнасцей і духоўных арыенціраў.

У публіцыстычных творах прапаведнік найчасцей звяртаўся да палітыка-прававых праблем: аптымальнай арганізацыі жыцця грамадства, функцыянавання дзяржавы і ўрадавых структур, узаемадачыненняў розных саслоўяў, адносін да прыватнай уласнасці. Будны абараняў ідэі антрапацэнтрызму — уяўлення аб чалавеку як галоўнай каштоўнасці, якому, згодна з Божай воляй, павінна падпарадкоўвацца ўсё жывое і нежывое. Таксама ён заклікаў, каб кожны чалавек узгадняў свае ўчынкі з Хрыстовымі запаведзямі, ні пры якіх абставінах не апускаў рукі, не бавіў час у адчаі і роспачы, а чыніў добрыя справы.

У прадмове да «Катэхізіса», звяртаючыся да князёў Радзівілаў, аўтар выступаў за выхаванне любові да мовы свайго народа, ужыванне яе ў набажэнствах, выказваў ідэю павагі да іншых моў і яднання са славянскімі народамі. Сымон Будны заклікаў вялікіх князёў акружаць сябе мудрымі і адукаванымі людзьмі, якія могуць даваць разумныя парады, аказваць дапамогу ў крытычныя для дзяржавы моманты. Важную ролю ў грамадстве асветнік адводзіў настаўнікам і пастырам, трапна параўноўваючы іх з «соллю зямлі»: як соль захоўвае тое, што ёю пасолена, каб не сапсавалася, так і настаўнік навучаннем захоўвае людзей ад духоўнай гнілі. «Катэхізіс» Сымона Буднага шырока абмяркоўваўся як мясцовымі прадстаўнікамі рэфармацыйнага руху, так і заходнееўрапейскімі філосафамі і багасловамі.

Васіль Цяпінскі (Амельяновіч) (каля 1540 — каля 1604) — выдатны філолаг і таленавіты перакладчык родам з Полаччыны. Васіль Амельяновіч атрымаў прозвішча Цяпінскі па назве родавага маёнтка Цяпіна каля Лепеля (цяпер Віцебская вобласць). Па сваіх поглядах Цяпінскі быў блізкі да Сымона Буднага, які стаў для яго і настаўнікам, і сябрам. Меў землі ў некалькіх паветах. Служыў малодшым афіцэрам коннай роты. Верагодна, Васіль Цяпінскі прадаў частку маёмасці, каб арганізаваць друкарню. Па веравызнанні ён быў пратэстантам.

З творчай спадчыны пісьменніка захаваліся рукапісная прадмова да Евангелля, адна старонка «Катэхізіса, або Сумы навукі для дзяцей у Ісусе Хрысце », а таксама няпоўны пераклад Новага Запавета.

Васіль Цяпінскі — прадаўжальнік традыцый Скарыны. Каля 1570 года ён набыў друкарню. Абапіраючыся на стараславянскія пераклады Бібліі Кірыла і Мяфодзія, пераклаў на беларускую мову Евангелле і выдаў са сваёй рукапіснай прадмовай і кароткімі каментарыямі. У кнігу ўвайшлі часткі Новага Запавета на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах. Новым для таго часу было размяшчэнне побач царкоўнаславянскага тэксту і старабеларускага перакладу, што спрыяла больш дакладнаму разуменню сэнсу. Як і Францыск Скарына, Васіль Цяпінскі змяшчаў на палях Евангелля глосы.

Сваю місію як перакладчыка і кнігавыдаўца Васіль Цяпінскі выклаў у прадмове да Евангелля. Яе пісьменнік бачыў у служэнні ісціне і свайму народу, які ён называе «высакародным, слаўным, дасціпным, сумленным».

У прадмове да Евангелля асноўную ўвагу Васіль Цяпінскі звяртаў на асветніцка-адукацыйныя і культурна-выхаваўчыя пытанні. У час разгортвання
паланізацыі непакоіўся пра ўмацаванне пазіцый беларускай мовы — заявіў пра неабходнасць развіцця пісьменства, літаратуры і навукі на роднай мове. Патрыятызм і годнае выкананне грамадзянскага абавязку пісьменнік лічыў фундаментам дзяржаўнасці і захавання традыцый. Друкар выказваў занепакоенасць станам школьнай адукацыі, даказваў, што яе развіццё і асвета моладзі выратуюць народ і дзяржаву, дапамогуць пераадолець грамадскі крызіс. Напрыклад, вось як эмацыянальна аўтар звяртаўся да «шляхетных паноў»: «...у звычайным клопаце аб недастатковасці навукі братам вашым (будзьце) прыкладам міласэрным... каб гэтаму вашаму народу, невуцтвам сапсаванаму і засмучанаму, дапамагчы... каб ні хабарам, ні подкупам дзеля займання пасад... а слову Божаму самі вучыліся і іншых (навучалі)».

Прадмова да Евангелля — адзіная крыніца звестак пра погляды Васіля Цяпінскага.

Васіль Цяпінскі заклікаў магнатаў быць патрыётамі сваёй Айчыны: мець рашучасць і смеласць, «калі яна загіне, згінуць з ёю», але знайсці сілы і жаданне разам з ёю паўстаць.

Навукоўцы гавораць. Васіль Цяпінскі ў прадмове да Евангелля адзначае, што не ён, свецкая асоба, павінен быў выдаваць Богам адухоўленую кнігу, а тыя, «которым бы то властней учинити пристоело — митрополитове, владыки», або хтосьці з вучоных.

Зразумела, што Васіль Цяпінскі не з’яўляўся праваслаўным дзеячам. Але надрукаваная ім кніга прызначалася найперш для праваслаўных, якіх ён хацеў бачыць пратэстантамі. І тут ён лічыць сябе прадаўжальнікам справы Кірыла і Мяфодзія, перакладчыцкая, асветніцкая дзейнасць якіх была накіравана на… культуру славянскіх народаў… — сербаў, маскавітаў, валахаў1, балгар (Паводле Уладзіміра Кароткага).


__________________

1 Вала́хі — продкі ўсходне-раманскіх народаў; у славянскіх тэкстах часта — усе раманамоўныя народы.


© biblioteka.by

Permanent link to this publication:

https://biblioteka.by/m/articles/view/Сымон-Будны-і-Васіль-Цяпінскі-прадаўжальнікі-справы-Францыска-Скарыны

Similar publications: LBelarus LWorld Y G


Publisher:

Беларусь АнлайнContacts and other materials (articles, photo, files etc)

Author's official page at Libmonster: https://biblioteka.by/Libmonster

Find other author's materials at: Libmonster (all the World)GoogleYandex

Permanent link for scientific papers (for citations):

Сымон Будны і Васіль Цяпінскі – прадаўжальнікі справы Францыска Скарыны // Minsk: Belarusian Electronic Library (BIBLIOTEKA.BY). Updated: 18.09.2023. URL: https://biblioteka.by/m/articles/view/Сымон-Будны-і-Васіль-Цяпінскі-прадаўжальнікі-справы-Францыска-Скарыны (date of access: 23.06.2024).

Comments:



Reviews of professional authors
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Related topics
Publisher
Rating
0 votes
Related Articles
В ПОИСКАХ СЕРОВОДОРОДНОГО ПОЯСА. Нехватка кислорода (гипоксия) в загрязненных водоемах тревожит население всех промышленно развитых стран планеты. Но насколько она угрожает всему Мировому океану?
4 hours ago · From Елена Федорова
Проблемы разведки и добычи углеводородов в странах АСЕАН
5 hours ago · From Елена Федорова
А. А. ГРОМЫКО: ЭПИЗОДЫ
22 hours ago · From Елена Федорова
ПОЛИТИЧЕСКАЯ ОБСТАНОВКА В ЮВА В СЕРЕДИНЕ 1960-х гг. И ПРЕДПОСЫЛКИ ОБРАЗОВАНИЯ АСЕАН
23 hours ago · From Елена Федорова
Фруктоеды и цветочницы. КАРТИНКИ С ВЫСТАВКИ
23 hours ago · From Елена Федорова
Обстановка в Южно-Китайском море и спор вокруг архипелага Наньша: историческая ретроспектива и актуальные соображения
23 hours ago · From Елена Федорова
ДРЕВНИЕ КУЛЬТУРЫ ФИЛИППИНСКОГО АРХИПЕЛАГА: КЛЮЧЕВЫЕ СЮЖЕТЫ И ПРОБЛЕМАТИКА ИССЛЕДОВАНИЙ
Yesterday · From Елена Федорова

New publications:

Popular with readers:

News from other countries:

BIBLIOTEKA.BY - Belarusian digital library, repository, and archive

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Library Partners

Сымон Будны і Васіль Цяпінскі – прадаўжальнікі справы Францыска Скарыны
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: BY LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Biblioteka.by - Belarusian digital library, repository, and archive ® All rights reserved.
2006-2024, BIBLIOTEKA.BY is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Belarus


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android