Libmonster ID: BY-2246


* Літаратурны працэс XI—XV стагоддзяў
Сёння цалкам аднавіць літаратурны працэс XI—XV стагоддзяў амаль немагчыма. Многія помнікі пісьменства страчаны ў выніку шматлікіх войнаў, пажараў, прыродных катаклізмаў або проста псавання матэрыялу, на якім яны былі напісаны. Пры гэтым па тых нешматлікіх тэкстах, што захаваліся да нашых дзён, можна меркаваць, як развівалася літаратура тысячу гадоў таму назад.

Нашы продкі пачалі карыстацца пісьменнасцю не пазней за Х стагоддзе. Кірылічную пісьменнасць на стараславянскай мове заснавалі асветнікі ІХ стагоддзя Кірыл і Мяфодзій, якія паходзілі, найбольш верагодна, з Македоніі. На гэтай мове былі створаны першыя вядомыя помнікі літаратуры нашага краю. У рэлігійных творах таго часу ўжывалася царкоўнаславянская мова, а ў творах свецкага характару трапляліся элементы гутарковай.

Да гэтага славяне карысталіся для перакладу на стараславянскую мову больш раннім алфавітам — глаголіцай, таксама створанай Кірылам.

Родныя браты Мяфодзій і Кірыл былі сынамі грэчаскага ваяводы. Старэйшым з сямі братоў быў Мяфодзій, а Канстанцін (у манастве Кірыл) —самым малодшым. Ён вучыўся разам з будучым канстанцінопальскім імператарам Міхаілам у лепшых настаўнікаў і стаў адным з самых адукаваных людзей сваёй эпохі: ведаў асновы ўсіх тагачасных навук і некалькі моў. Сучаснікі дзівіліся з мудрасці маладога чалавека, у яго нават была мянушка Філосаф.

Практыка набажэнства патрабавала адпаведных кніг, а таксама людзей, здольных чытаць і весці па іх службу. Кнігі пісаліся буйным разборлівым почыркам на пергаменце — асаблівым чынам выдубленай цялячай, авечай або валовай скуры, упрыгожваліся каляровымі мініяцюрамі, залатымі і сярэбранымі аправамі з каштоўнымі камянямі.

Пры вывучэнні старажытных помнікаў пісьменства важна ведаць, што твор, напісаны аўтарам, называўся арыгіналам, а перапісаны ў майстэрні пазней (бывала, што і праз стагоддзі) — спісам

Пры буйных храмах і ў манастырах былі заснаваны скрыпторыі (ад лац. scriptum — ‘пісанне, тэкст’) — майстэрні па перапісванні кніг. Вакол іх, верагодна, гуртавалася асноўная частка адукаваных людзей, праз чые рукі праходзілі псалтыры, евангеллі, трэбнікі, ізборнікі і інш. Самыя даўнія евангеллі Беларусі, створаныя ў скрыпторыях, датуюцца ХІ стагоддзем (Полацкае) і канцом ХІІ — пачаткам ХІІІ стагоддзя (Аршанскае).

Слова «псалтыр» паходзіць ад назвы струннага шчыпковага музычнага інструмента, пад які выконваліся духоўныя песні, гімны. Пазней назва перайшла на кнігі, у якіх яны змяшчаліся. Богаслужэбныя тэксты ўваходзілі ў трэбнікі. Ізборнікі — рукапісныя зборы ўрыўкаў з розных кніг і перакладаў.

Для Сярэдневякоўя характэрна своеасаблівае ўяўленне пра аўтарства і аўтарскае права. Аўтарства вядомых багасловаў беражліва ахоўвалася: іх творы старанна капіравалі, цытавалі, перакладалі. Пры гэтым большасць тэкстаў менш вядомых аўтараў была ананімная, і перапісчык мог дадаць уласны ўрывак альбо скараціць частку. У выніку аб’ём, а часта і змест аднайменных тэкстаў значна адрозніваліся.

Тэксты перапісваліся марудна — па 1,5—2 старонкі ў дзень, таму рукапісныя кнігі распаўсюджваліся вельмі павольна.


© biblioteka.by

Permanent link to this publication:

https://biblioteka.by/m/articles/view/Літаратура-эпохі-Сярэдневякоўя-ХІ-ХV-стагоддзі

Similar publications: LBelarus LWorld Y G


Publisher:

Ales TeodorovichContacts and other materials (articles, photo, files etc)

Author's official page at Libmonster: https://biblioteka.by/Teodorovich

Find other author's materials at: Libmonster (all the World)GoogleYandex

Permanent link for scientific papers (for citations):

Літаратура эпохі Сярэдневякоўя (ХІ—ХV стагоддзі) // Minsk: Belarusian Electronic Library (BIBLIOTEKA.BY). Updated: 18.09.2023. URL: https://biblioteka.by/m/articles/view/Літаратура-эпохі-Сярэдневякоўя-ХІ-ХV-стагоддзі (date of access: 02.10.2023).

Comments:



Reviews of professional authors
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Related topics
Publisher
Ales Teodorovich
Пинск, Belarus
107 views rating
18.09.2023 (15 days ago)
0 subscribers
Rating
0 votes
Related Articles
Влияние сарматизма на художественную культуру
20 hours ago · From Беларусь Анлайн
Легенда о сарматском происхождении шляхты Речи Посполитой
20 hours ago · From Беларусь Анлайн
Языческие святилища на территории Беларуси
20 hours ago · From Беларусь Анлайн
Языческие боги на Беларуси
20 hours ago · From Беларусь Анлайн
Влияние христианства на государствообразующие и культурные процессы на Беларуси
20 hours ago · From Беларусь Анлайн
Причины принятия и процесс распространения христианства на Беларуси
20 hours ago · From Беларусь Анлайн
Литовская православная митрополия
20 hours ago · From Беларусь Анлайн
Основные этапы закрепощения крестьян. Крепостное право в ВКЛ
Catalog: История 
21 hours ago · From Беларусь Анлайн
Значение торгового пути «из варяг в греки»
Catalog: Экономика 
21 hours ago · From Беларусь Анлайн
Древние города Беларуси
Catalog: История 
21 hours ago · From Беларусь Анлайн

New publications:

Popular with readers:

News from other countries:

BIBLIOTEKA.BY - Belarusian digital library, repository, and archive

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Library Partners

Літаратура эпохі Сярэдневякоўя (ХІ—ХV стагоддзі)
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: BY LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Biblioteka.by - Belarusian digital library, repository, and archive ® All rights reserved.
2006-2023, BIBLIOTEKA.BY is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Belarus


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android