Libmonster ID: BY-2289

Каб паступіць вучыцца, Кузьма Чорны адправіўся з роднай вёскі ў сталіцу. Так напісаў пра гэта падарожжа Іван Навуменка: «У 1923 г. Кузьма Чорны (ён ужо надрукаваў верш у часопісе «Іскры», два-тры апавяданні) пехатой пайшоў у Мінск, каб паступіць вучыцца ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

І самае галоўнае: каб спраўдзіць або не спраўдзіць сваю пісьменніцкую долю».

Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі) нарадзіўся 24 чэрвеня 1900 года ў засценку Боркі на Случчыне. Яго бацькі былі вымушаны пераехаць у вёску Цімкавічы, бо дзеці падраслі, а ў Борках не было школы.

Мікалай Раманоўскі атрымліваў адукацыю ў Цімкавіцкім народным вучылішчы, Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (навучанне там было бясплатнае, а тым, хто добра вучыўся, плацілі стыпендыю).

Два гады вучыўся на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, але не скончыў яго. Маладому чалавеку даводзілася сумяшчаць вучобу з працай. Праз складанае матэрыяльнае становішча Мікалай Раманоўскі часам нават галадаў.

У Мікалая Раманоўскага было шмат псеўданімаў (Максім Алешнік, М. Біруля, Ігнат Булава з-пад Турава, Вясёлы, М. Сідарэўскі, Сусед-вясёлы і інш.), але ў выніку прыжыўся псеўданім, узяты ў гонар дзеда па матчынай лініі. Міхал Парыбак, таленавіты майстар-сурвэтнік, меў мянушку Чорны.

Пісьменнік-пачатковец Кузьма Чорны ўваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», а калі яно перастала адпавядаць эстэтычным патрэбам творцы, стаў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў згуртавання «Узвышша», што сведчыць пра яго творчыя пошукі і няўрымслівасць.

Многія раннія творы Кузьмы Чорнага былі мадэрнісцкімі, імпрэсіянісцкімі, заснаванымі на псіхалагізме і, на першы погляд, з невыразным, размытым сюжэтам. У большасці з іх галоўная ўстаноўка — на ўнутраныя змены персанажаў, бо асноўная задача аўтара — паказаць перамены, што адбываюцца ў душы герояў, а не знешнія падзеі. Але такая актуальная для пачатку ХХ стагоддзя проза не была запатрабавана ва ўмовах панавання сацыялістычнага рэалізму і моцна крытыкавалася.

Літаратурныя сувязі. Маючы на ўвазе формы мастацкага выказвання, даследчыкі літаратуры справядліва параўноўваюць раннюю прозу беларускага класіка з творамі Вірджыніі Вулф, Джэймса Джойса, Уільяма Фолкнера.


У 1920-я гады выйшлі зборнікі Кузьмы Чорнага: «Апaвядaннi», «Сpэбpa жыцця» (1925), «Пa дapoзe», «Пaчyццi», «Хвoi гaвopaць» (1926). У саміх назвах выяўлена пэўная лірычнасць.

«Праблема жывога чалавека займае мяне ўвесь час. Гэтае фактычна наватарства ў беларускай літаратуры прымушае шукаць новых формаў, працаваць над імі» (Кузьма Чорны. «Аўтабіяграфія»).


З цягам часу пісьменнік перайшоў да традыцыйных рэалістычных твораў, што паспрыяла больш высокім ацэнкам яго тэкстаў з боку сучаснікаў. Празаік яшчэ да 1930 года марыў стварыць цыкл раманаў, у якім будзе маштабна адлюстравана ўся беларуская гісторыя на розных яе этапах. Але пад уплывам часу атрымалася так, што творы 1930-х гадоў (напрыклад, раманы «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне », аповесць «Люба Лук’янская») вызначаюцца знарочыстай займальнасцю ў паказе супярэчлівых момантаў гісторыі, спрашчэннем сюжэтных момантаў на карысць ідэйных установак. Разам з тым і ў гэтых творах выяўляецца традыцыйны для Кузьмы Чорнага псіхалагізм.

Літаратурныя сувязі. Творчасць Кузьмы Чорнага часта параўноўваюць з прозай Фёдара Дастаеўскага. У абодвух аўтараў героі пастаянна перажываюць унутраныя зрухі, пераадольваюць спакусы. Паступова ж унутраны бунт і пошук прыводзяць персанажаў да разумення сябе самога і да разумення неабходнасці служэння людзям.


Кузьма Чорны перажыў Першую сусветную вайну, Лютаўскую і Кастрычніцкую рэвалюцыі, часы рэпрэсій. У 1932—1937 гадах Чорны быў галоўным літкансультантам кабінета маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР і дапамог стаць пісьменнікамі многім класікам (напрыклад, Івану Мележу). Усе адзначалі яго далікатнасць і ўважлівасць на гэтай пасадзе, а Ян Скрыган успамінаў: «Чорны слухаў так, што ты забываўся на сябе, на яго, на ўсё, што вакол цябе робіцца, а жыў толькі адчуваннем патрэбы падзяліцца з ім». У 1938 годзе творцу арыштавалі, абвінаваціўшы ў «польскім шпіянажы». Зняволенне моцна падарвала яго здароўе.

З успамінаў. Іван Мележ у аўтабіяграфічных нататках «Чулае сэрца» так згадваў пра супрацоўніцтва з Кузьмой Чорным: «Лapчaнкa ўзяў cшытaк з aпaвядaннямi (Івана Мележа. — Аўт.) i зaвёз y Мacквy.

Пpaз дзeнь цi двa, cпaткaўшы мянe вa ўнiвepciтэцкiм кaлiдopы, ён cкaзaў тpывoжнa:
— Чyлi? Чopны зaxвapэў. Beльмi цяжкa... Удap. Кpoвaзлiццё ў мoзг.

Гэтa быў aдзiн з тыx тpaгiчныx “yдapaў”, дpyгi з якix звёў пicьмeннiкa ў мaгiлy.

Сyмнaя вecткa ўзpyшылa мнoгix cтyдэнтaў, якiя вeдaлi i любiлi пicьмeннiкa пa ягo твopax. Кoжны дзeнь, cycтpэўшы кaгo-нeбyдзь з выклaдчыкaў, штo жылi ў “Якapы”, мы пытaлicя:
— Як здapoўe Чopнaгa?

Здapoўe пicьмeннiкa былo вeльмi cлaбae, aчyньвaў ён мapyднa, цяжкa. Ямy былo зaбapoнeнa пpaцaвaць, ды зaбapoнa былa фaктычнa лiшняй — ён нe мoг пpaцaвaць.

Як жa здзiвiлa мянe вecткa, якyю пpaз нeкaлькi дзён пaвeдaмiў Лapчaнкa:
— Baшы aпaвядaннi Чopны пpaчытaў. Учopa.
— Ён жa нe мoжa чытaць, — нe пaвepыў я./
— Ён пaпpaciў дaчкy. Іpынa, дaчкa, чытaлa, a ён cлyxaў, лeжaчы ў лoжкy.

У тaкiм cтaнe ўcпoмнiў пpa pyкaпic нeйкaгa cтyдэнтa, ycпoмнiў, пaцiкaвiўcя iм! Як гэтa нeпaдoбнa нa тyю aбыякaвacць, з якoй чacтa дaвoдзiццa cycтpaкaццa нaшым пaчынaючым y кaнcyльтaцыяx poзныx pэдaкцый.

Ён тaды яшчэ нe мoг xaдзiць. А пpaз нeкaлькi дзён, лeдзьвe ўзняўшыcя з лoжкa, пicьмeннiк нaпicaў лicт, aдкaз нa cшытaк пpынeceныx ямy aпaвядaнняў.

Мнe пpынecлi лicт нa зaняткi. З тaгo, штo гaвapыў выклaдчык, я aмaль нiчoгa нe чyў — мyciць, дзяcятaк paзoў чытaў i пepaчытвaў paдкi, нaпicaныя нa apкyшыкy пaпepы».


Таму Кузьма Чорны не быў на фронце, калі ішла Вялікая Айчынная вайна. Гэта акалічнасць аддаляла яго ад дэталёвай рэальнасці вайны, вымагала ад пісьменніка большай ступені мастацкай умоўнасці ў творах. Разам з тым гэта дазволіла выйсці за межы нейкіх канкрэтных падзей і сапраўды максімальна абагульнена выявіць народную трагедыю. Можна сказаць, што гэта заканамерна прывяло творцу да філасофска-мастацкага асэнсавання складаных гістарычных падзей, выхаду на новы пісьменніцкі ўзровень. У ваенны час мастак слова стварыў такія раманы, як «Вялікі дзень», «Пошукі будучыні», «Млечны Шлях».

З успамінаў. «Кузьма Чорны на партрэце маёй работы 1956 года ў мармуры абапіраецца на магутныя кісці рук, ён пра штосьці глыбока задумаўся. На твары — змешанае пачуццё трывогі і радасці за людзей. Мне цяжка бачыць фотарэпрадукцыі гэтай скульптуры таму, што больш чым каго іншага Кузьму Чорнага я сам уяўляю заўсёды такім, якім прывык бачыць за гады нашага вялікага сяброўства. Толькі тады мне і здаецца, што я хаця, можа, і ў малой ступені, але выказаў сваю ўдзячнасць, якую адчуваў да яго за ўсё» (Заір Азгур. «Пра людзей, якім я ўдзячны»).


Да канца сваіх дзён хворы Кузьма Чорны пісаў творы. Апошні запіс у яго «Дзённіку»: «Божа, напішы за мяне мае раманы, хiба так малiцца, цi што?..» Памёр пісьменнік заўчасна ў 1944 годзе.

Кузьма Чорны стаў прызнаным класікам нашай літаратуры. Яго вобраз натхняў мастакоў. Скульптуру пісьменніка стварыў яго сябар — Заір Азгур. Партрэты Кузьмы Чорнага пісалі Іван Ахрэмчык, Янка Раманоўскі. Пакінулі цёплыя ўспаміны пра творцу яго сябры і калегі: Максім Лужанін, Іван Мележ, Піліп Пестрак, Мікола Хведаровіч, Іван Грамовіч. Міхась Тычына прысвяціў жыццю і творчасці пісьменніка аповесць «Вяртанне».

Уклад у развіццё літаратуры

1. Кузьма Чорны ствараў стылістычна багатыя мастацкія тэксты. Яго проза, натхнёная праграмай «Узвышша», вылучалася з кантэксту савецкай літаратурнай традыцыі. У зборніку ранніх апавяданняў творцы пад назвай «Пачуцці» выявіўся імпрэсіянізм. Для Кузьмы Чорнага галоўны быў не сюжэт, а перадача настрою, пачуццяў, уражанняў.

2. У часы агульнага панавання сацыялістычнага рэалізму філасофская прырода таленту дазволіла пісьменніку выйсці за межы сацыяльнага запыту і стварыць па-сапраўднаму глыбокія мастацкія тэксты з аналітычным псіхалагізмам.

3. Кузьма Чорны ў сваёй творчасці акрэсліў новыя шляхі развіцця беларускай літаратуры: стаў стваральнікам сацыяльна-псіхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы. У яго атрымалася па-новаму адкрыць свету беларуса і беларускае жыццё.

4. Пісьменнік распрацоўваў буйны жанр, які толькі пачынаў сталець і замацоўвацца ў нашай літаратуры, — псіхалагічна-філасофскі раман.


© biblioteka.by

Permanent link to this publication:

https://biblioteka.by/m/articles/view/Кузьма-Чорны-Біяграфія

Similar publications: LBelarus LWorld Y G


Publisher:

Беларусь АнлайнContacts and other materials (articles, photo, files etc)

Author's official page at Libmonster: https://biblioteka.by/Libmonster

Find other author's materials at: Libmonster (all the World)GoogleYandex

Permanent link for scientific papers (for citations):

Кузьма Чорны. Біяграфія // Minsk: Belarusian Electronic Library (BIBLIOTEKA.BY). Updated: 24.09.2023. URL: https://biblioteka.by/m/articles/view/Кузьма-Чорны-Біяграфія (date of access: 14.07.2024).

Comments:



Reviews of professional authors
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Related topics
Publisher
Rating
0 votes
Related Articles
БОРЬБА НАРОДА ЗАПАДНОЙ САХАРЫ ПРОТИВ ИСПАНСКОГО КОЛОНИАЛИЗМА
17 hours ago · From Елена Федорова
В.И. МАКАРОВ, "Такого не бысть на Руси преже..."
2 days ago · From Ales Teodorovich
ПОМОЩЬ ИЛИ МЕДВЕЖЬЯ УСЛУГА?
Catalog: Разное 
2 days ago · From Ales Teodorovich
РЕЛИГИОЗНОЕ ИЗМЕРЕНИЕ СОЦИОКУЛЬТУРНЫХ СИСТЕМ В АНТИЧНОЙ И КОНФУЦИАНСКОЙ ТРАДИЦИЯХ. КОМПАРАТИВИСТСКИЙ РАКУРС
3 days ago · From Елена Федорова

New publications:

Popular with readers:

News from other countries:

BIBLIOTEKA.BY - Belarusian digital library, repository, and archive

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Library Partners

Кузьма Чорны. Біяграфія
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: BY LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Biblioteka.by - Belarusian digital library, repository, and archive ® All rights reserved.
2006-2024, BIBLIOTEKA.BY is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Belarus


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android