Libmonster ID: BY-2302

У літаратуры на працягу стагоддзяў існуюць пэўныя эмацыянальна-эстэтычныя тыпы адлюстравання жыцця: гераічны, трагічны, іранічны, сатырычны, рэалістычны і некаторыя іншыя. Тэарэтыкі літаратуры называюць іх эстэтычнымі катэгорыямі, модусамі мастацкасці або тыпамі пафаса.

Гераічнае і трагічнае ў літаратуры — эстэтычныя катэгорыі, звязаныя з паняццем пафасу (ад грэч. раthоs — ‘пачуццё’) і адпаведным яму модусам мастацкасці (прадугледжвае ўнутрана адзіную сістэму каштоўнасцей і адпаведную ёй паэтыку).
Гэтыя эстэтычныя катэгорыі ўплываюць на адметнасць аўтарскай канцэпцыі жыцця і асобы, вызначэнне жанравых і стылёвых асаблівасцей твора.

Гераічнае (ад грэч. heros — герой) — катэгорыя эстэтыкі, якая раскрывае каштоўнасны сэнс выбітнога па сваім грамадскім значэнні дзеяння, што патрабуе ад чалавека або калектыву людзей (сацыяльнай групы, класа, народа) вышэйшага напружання, духоўных і фізічных сіл, мужнасці і самаадданасці.
Пры гераічным адлюстраванні ўзвышаюцца ўчынкі людзей, якія сведчаць пра іх мужнасць і адвагу, здольнасць да велічных здзяйсненняў, гатоўнасць пераадолець інстынкт самазахавання, пайсці на рызыку, трапіць у небяспеку, смела і годна сустрэць смерць. Гераічнае звязана з бескампраміснасцю, маральнай нязломнасцю, духоўнай сілай асобы. Здзяйсненне гераічнага ўчынку (незалежна ад таго, герой перамагае або гіне) — гэта шлях чалавека да пасмяротнай славы. Гераічная асоба выклікае захапленне сваёй духоўнай сілай і выключнасцю. У гістарычнай і культурнай памяці чалавецтва, у літаратуры ўшаноўваюцца героі, якія ахвяруюць сабой, ідуць на подзвіг не дзеля асабістых мэт, а дзеля служэння людзям, свайму народу.

Сапраўдны гераізм выяўляюць многія героі твораў В. Быкава, абаронцы жыцця і гуманістычных ідэалаў. Гераічнымі ўчынкамі, характарамі яны супрацьстаяць чужынцам і здраднікам, абараняюць жыццё, чалавечую годнасць у непераадольных абставінах. У выбары паміж жыццём і гібеллю яны выбіраюць смерць, застаючыся ў памяці іншых сумленнымі і непахіснымі людзьмі. Яркім прыкладам з’яўляюцца быкаўскія героі — партызан Сотнікаў з аднайменнай аповесці, настаўнік Мароз з аповесці «Абеліск».

Героем чалавека робяць не толькі подзвіг і гібель за высокія ідэалы, але і штодзённае падзвіжніцтва дзеля людзей.

Трагічнае (трагізм) — катэгорыя эстэтыкі, у якой выяўляюцца цяжкія пакуты, перажыванні асобы, звязаныя з вострымі сутыкненнямі яе з варожымі сіламі, невырашальнымі супярэчнасцямі, што заканчваюцца гібеллю або крушэннем ідэалаў.
Трагічнае адлюстраванне жыцця ў літаратуры вызначаецца невырашальнымі канфліктамі ў лёсе героя або некалькіх герояў, з якімі нельга прымірыцца. Канфлікт у трагічным (трагедыйным) творы заканчваецца гібеллю або цяжкімі пакутамі герояў, вартых глыбокага спачування. Трагічныя героі ў творы звычайна з’яўляюцца носьбітамі высокіх маральных якасцей, праведнікамі. Яны не адмаўляюцца ад ідэалаў, не згаджаюцца на кампраміс з праціўнікамі і ўласным сумленнем, што вядзе іх да гібелі і перамогі злых сіл.

Трагічны герой — моцная духам, цэльная асоба, якая трапіла ў сітуацыю разладу з жыццём (часам з сабою).
Трагічны герой у літаратурным творы не скараецца абставінам, не адступае перад ворагам, а таму асуджаны на пакуты і гібель. Праз катэгорыю трагічнага ў літаратуры і мастацтве ўвасабляецца страта гуманістычных каштоўнасцей, але адначасова сцвярджаецца вера ў чалавека, які застаецца мужным, верным сабе нават у сітуацыі паражэння. Трагічнымі ў творы з’яўляюцца моманты, якія выклікаюць у чытача суперажыванне, спачуванне бядзе і пакутам. Яны ўспрымаюцца жахлівымі, бязлітаснымі і безнадзейнымі.

Так, напрыклад, трагічнымі героямі з’яўляюцца «прадстаўнікі народнай праўды» ў аповесці В. Быкава «Сотнікаў». Гіне бязвінны Пётра Качан, бо не мог не дапамагчы партызанам і аддаў авечку. Надзвычай трагічны вобраз жанчыны-маці Дзёмчыхі, таксама бязвіннай. Але так склаліся абставіны: яна пашкадавала партызан, дапамагла перавязаць параненага Сотнікава, падказала партызанам схавацца на гарышчы хаты, дзе іх і знайшлі ворагі. Яна гіне, застаюцца сіротамі яе дзеці. Трагічны вобраз дзяўчынкі Басі, якая асуджана фашыстамі на гібель толькі за тое, што яўрэйка. Высокі трагізм вобраза Басі ўзмацняецца тым, што яна маленькая, але моцная духам: гіне, але не выдае беларускай вясковай бабулі, якая, насуперак пагрозам акупантаў, ратавала яўрэйскае дзіця.


© biblioteka.by

Permanent link to this publication:

https://biblioteka.by/m/articles/view/Аўтарская-канцэпцыя-жыцця-і-асобы-Гераічнае-і-трагічнае-ў-літаратуры

Similar publications: LBelarus LWorld Y G


Publisher:

Беларусь АнлайнContacts and other materials (articles, photo, files etc)

Author's official page at Libmonster: https://biblioteka.by/Libmonster

Find other author's materials at: Libmonster (all the World)GoogleYandex

Permanent link for scientific papers (for citations):

Аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы. Гераічнае і трагічнае ў літаратуры // Minsk: Belarusian Electronic Library (BIBLIOTEKA.BY). Updated: 25.09.2023. URL: https://biblioteka.by/m/articles/view/Аўтарская-канцэпцыя-жыцця-і-асобы-Гераічнае-і-трагічнае-ў-літаратуры (date of access: 23.07.2024).

Comments:



Reviews of professional authors
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Related topics
Publisher
Rating
0 votes
Related Articles
ВОСТОКОВЕДНАЯ ТЕМАТИКА В СБОРНИКАХ НАУЧНЫХ СТАТЕЙ "ПРОБЛЕМЫ ИСТОРИИ, ФИЛОЛОГИИ, КУЛЬТУРЫ" (Москва-Магнитогорск-Новосибирск)
3 days ago · From Елена Федорова
НОБУО СИМОТОМАИ. КИМ ИР СЕН И КРЕМЛЬ. СЕВЕРНАЯ КОРЕЯ ЭПОХИ ХОЛОДНОЙ ВОЙНЫ (1945-1961 гг.)
3 days ago · From Елена Федорова
ОБРАЗ РОССИИ В СОВРЕМЕННОМ КИТАЕ (ИСТОРИОГРАФИЯ, ИСТОЧНИКИ, МЕТОДОЛОГИЯ)
3 days ago · From Елена Федорова
МИРОВОЙ ФИНАНСОВЫЙ КРИЗИС: ПРИЧИНЫ И ПОСЛЕДСТВИЯ ДЛЯ АРАБСКИХ СТРАН
Catalog: Экономика 
3 days ago · From Елена Федорова
ИНТЕРНИРОВАННЫЕ, ДЕПОРТИРОВАННЫЕ И ВОЕННОПЛЕННЫЕ: НЕИЗВЕСТНЫЕ СТРАНИЦЫ ИСТОРИИ КИТАЙСКОЙ МИГРАЦИИ В РОССИИ
3 days ago · From Елена Федорова
ОСОБЕННОСТИ МОДЕРНИЗАЦИИ ИРАНА ПРИ РЕЗА-ШАХЕ ПЕХЛЕВИ
5 days ago · From Елена Федорова

New publications:

Popular with readers:

News from other countries:

BIBLIOTEKA.BY - Belarusian digital library, repository, and archive

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Library Partners

Аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы. Гераічнае і трагічнае ў літаратуры
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: BY LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Biblioteka.by - Belarusian digital library, repository, and archive ® All rights reserved.
2006-2024, BIBLIOTEKA.BY is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Belarus


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android