Libmonster ID: BY-2287

Андрэ Маруа — аўтар бестселераў у жанры рамана-біяграфіі: гэта кнігі пра Байрана, Гюго, Бальзака, Жорж Санд, Дзюма і інш.


Андрэ Маруа (Эміль Саламон Вільгельм Эрзог) нарадзіўся 26 ліпеня 1885 года ў яўрэйскай сям’і з Эльзаса, якая пераехала ў Нармандыю.

Здольны да вучобы, малады чалавек скончыў ліцэй у Руане, пасля чаго вырашыў не паступаць вучыцца ў Парыж, а пэўны час папрацаваць на суконнай фабрыцы бацькі, каб набрацца жыццёвага вопыту, неабходнага пісьменніку.

Андрэ Маруа з удзячнасцю ўспамінаў свайго настаўніка філасофіі Алена ў Руанскім ліцэі: «Струмень свежага паветра ўварваўся ў маё жыццё. Я нечакана сустрэў чалавека, які меркаваў пра ўсё смела, самастойна, адкідаючы прапісныя ісціны, але не валадароў думак. “Думка, — гаварыў ён, — трымаецца толькі на мыслярах”. Мая бібліятэка папоўнілася Платонам, Дэкартам, Гегелем, Агюстам Контам. Пасля іх прыйшлі Стэндаль, Бальзак, бо Ален не зводзіў сваю філасофію да прафесійных філосафаў. “Мудрасць, веды жыцця ёсць паўсюль, — гаварыў ён. ― У Гамеры, у Бібліі, у Евангеллях, у “Чалавечай камедыі” мудрасці нават больш, чым у падручніках філасофіі”».


У час Першай сусветнай вайны Эміль Эрзог быў прызначаны перакладчыкам у брытанскі экспедыцыйны корпус. Па просьбе камандавання, у прыватнасці яго камандзіра Андрэ дэ Кастэя, ён прыняў псеўданім Андрэ Маруа (Андрэ — у гонар стрыечнага брата, забітага ў пачатку вайны, а Маруа — па назве вёскі на поўначы Францыі). Пасля смерці бацькі празаік прадаў сямейную вытворчасць і прафесійна заняўся літаратурнай дзейнасцю.

Звычайна аўтары скрываюць уласнае імя пад псеўданімам, а з Андрэ Маруа адбылося адваротнае. 27 чэрвеня 1947 года ўказам прэзідэнта Францыі Эміль Эрзог афіцыйна змяніў імя на Андрэ Маруа. Так псеўданім стаў афіцыйным прозвішчам пісьменніка.


Калі пачалася Другая сусветная вайна, Маруа добраахвотнікам запісаўся ў войска. Фашысты разрабавалі яго дом, арыштавалі маці. Пісьменнік згадваў, што гестапа, не знайшоўшы яго самога, забрала яго бібліятэку. Пасля захопу Францыі Германіяй на пэўны час творца эмігрыраваў у ЗША. Затым грамадзянская пазіцыя прывяла пісьменніка ў Алжыр, на выспу Корсіка, дзе ён браў удзел у французскім дэсанце. Пазней Андрэ Маруа вярнуўся жыць у Францыю. Першая жонка Андрэ Маруа Жанна-Мары памерла, пакінуўшы яму маленькіх дзяцей. Ён ажаніўся другі раз — з маладой паэтэсай Сімонай дэ Каявэ.

Знаёмства з англійскімі афіцэрамі ў час ваеннай перакладчыцкай дзейнасці ў перыяд Першай сусветнай вайны натхніла пісьменніка на стварэнне рамана «Маўклівы палкоўнік Брэмбл», які прынёс яму вядомасць.

Андрэ Маруа быў асабіста знаёмы не толькі са знакамітымі пісьменнікамі-сучаснікамі, такімі як Антуан Сент-Экзюперы, але і, напрыклад, з англійскім і амерыканскім акцёрам Чарлі Чапліным.


У 1920-я гады празаік аддаваў перавагу жанрам псіхалагічнага рамана і мастацкай біяграфіі (па сутнасці, біяграфіі ў раманнай форме), літаратурнага партрэта. У 1930-я гады творца таксама пісаў гістарычныя працы і актыўна займаўся публіцыстыкай. Цікава, што міжваенны час стаў перыядам зацікаўленасці Андрэ Маруа Англіяй, час Другой сусветнай вайны — ЗША, а ўжо затым пісьменнік стаў найбольшую ўвагу ў сваёй прозе аддаваць Францыі і яе літаратуры.

У беларускай літаратуры з жанрам біяграфічнага рамана працавала Валянціна Коўтун (раман «Крыж міласэрнасці» пра Алаізу Пашкевіч). Многія беларускія аўтары пісалі таксама ў жанры біяграфічнай аповесці пра творцаў: Лідзія Арабей, Сцяпан Александровіч, Віктар Карамазаў, Васіль Хомчанка.


Найбольш папулярныя мастацкія творы Андрэ Маруа — раманы «Зменлівасць кахання» (1928), «Сямейнае кола» (1932). Пісьменнік вядомы таксама сваімі навеламі (знакаміты зборнік «Лісты да незнаёмкі», 1953).

Паводле мастацкага метаду Андрэ Маруа — рэаліст. У артыкуле «Доўг гаварыць праўду» празаік адзначыў, што не патрабуе ад творцаў быць маралістамі, аднак калі пісьменнік хоча даць вобраз рэальнага свету, то ён абавязаны быць праўдзівым. Каштоўна, што ў сваіх творах Андрэ Маруа здолеў адлюстраваць самыя незаўважныя зрухі ў душы чалавека − пісьменнік валодае майстэрствам псіхалагізму. Таксама творца — прызнаны майстар іроніі.

Уклад у развіццё літаратуры

1. Пісьменнік узбагаціў французскую (і сусветную) літаратуру шэрагам біяграфічных раманаў і літаратурных партрэтаў, прысвечаных вядомым празаікам розных краін.

2. Андрэ Маруа выявіў майстэрства псіхалагізму ў навелах і апавяданнях.


© biblioteka.by

Permanent link to this publication:

https://biblioteka.by/m/articles/view/Андрэ-Маруа-Біяграфія

Similar publications: LBelarus LWorld Y G


Publisher:

Беларусь АнлайнContacts and other materials (articles, photo, files etc)

Author's official page at Libmonster: https://biblioteka.by/Libmonster

Find other author's materials at: Libmonster (all the World)GoogleYandex

Permanent link for scientific papers (for citations):

Андрэ Маруа. Біяграфія // Minsk: Belarusian Electronic Library (BIBLIOTEKA.BY). Updated: 24.09.2023. URL: https://biblioteka.by/m/articles/view/Андрэ-Маруа-Біяграфія (date of access: 17.02.2026).

Comments:



Reviews of professional authors
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Related topics
Publisher
Rating
0 votes
Related Articles
ПОДГОТОВКЕ АВИАНАВОДЧИКОВ - НАУЧНУЮ БАЗУ
6 hours ago · From Yanina Selouk
В настоящей статье рассматривается вопрос о причинах многолетней безнаказанности Джеффри Эпштейна, американского финансиста, обвинявшегося в организации сети сексуальной эксплуатации несовершеннолетних. На основе анализа хронологии расследований, судебных документов и экспертных заключений реконструируется механизм, позволивший преступнику избегать реального наказания на протяжении более чем полутора десятилетий. Особое внимание уделяется факторам, обеспечившим его безнаказанность: привилегированному социальному статусу, связям с элитами, коррупционным соглашениям с прокуратурой и системным недостаткам американского правосудия.
12 hours ago · From Наука 2.0.
В настоящей статье рассматривается горная система Кыргызстана как уникальный географический объект, определяющий гидрологический, климатический и культурный ландшафт региона. На основе анализа орографических данных, гляциологических исследований и исторических свидетельств реконструируется сложная структура Тянь-Шаня и Памиро-Алая, формирующих более девяноста процентов территории республики. Особое внимание уделяется высочайшим вершинам – пику Победы и Хан-Тенгри, ледниковым комплексам, а также процессам, связывающим криосферу с водной безопасностью всего Центральноазиатского региона.
18 hours ago · From Наука 2.0.
В настоящей статье рассматривается вопрос о количестве человеческих жертв, связанных с применением автомата Калашникова за всю историю его существования. На основе анализа доступных статистических оценок, исторических свидетельств и экспертных заключений реконструируется диапазон вероятных цифр, а также исследуются методологические сложности подобных подсчетов. Особое внимание уделяется сопоставлению различных источников, годовым показателям летальности и месту АК в ряду других видов вооружений по критерию летальности.
Yesterday · From Наука 2.0.
В настоящей статье рассматривается комплекс достопримечательностей Грузии, сформировавшийся на стыке геологических процессов, исторических эпох и культурных влияний. На основе анализа туристических маршрутов, археологических данных и архитектурных памятников реконструируется уникальный облик страны, где на сравнительно небольшой территории сосредоточены объекты всемирного наследия, реликтовые ландшафты и действующие сакральные центры. Особое внимание уделяется феномену пещерных городов, винодельческой традиции и контрасту между урбанистической эстетикой Тбилиси и суровой природой Высокого Кавказа.
Yesterday · From Наука 2.0.
В этой статье исследуется сложная взаимосвязь между библейским повествованием о ковчеге Ноя и географическим объектом, известным как гора Арарат. На основе анализа исторических данных, археологических экспедиций и современных геофизических исследований воссоздается эволюция идей, касающихся конечного места упокоения ковчега. Особое внимание уделяется феномену «Араратская аномалия», геологической структуре Дурупинара и долгосрочному спору между учёным сообществом и библейскими энтузиастами.
Catalog: География 
2 days ago · From Наука 2.0.
Переведи на РУССКИЙ ЯЗЫК (RUS): В настоящей статье рассматривается комплекс взаимоотношений между библейским нарративом о Ноевом ковчеге и географическим объектом, известным как гора Арарат. На основе анализа исторических свидетельств, археологических экспедиций и современных геофизических исследований реконструируется эволюция представлений о месте финальной остановки библейского судна. Особое внимание уделяется феномену «Араратской аномалии», геоструктуре Дурупинар и многолетней дискуссии между научным сообществом и энтузиастами-библеистами.
Catalog: География 
2 days ago · From Наука 2.0.
Открытая парковка с навесом как фактор сохранности автомобиля.
4 days ago · From Наука 2.0.
И, все-таки, когда человек освоит Луну?
4 days ago · From Наука 2.0.
Эволюция крыс
Catalog: Биология 
6 days ago · From Наука 2.0.

New publications:

Popular with readers:

News from other countries:

BIBLIOTEKA.BY - Belarusian digital library, repository, and archive

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Library Partners

Андрэ Маруа. Біяграфія
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: BY LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Biblioteka.by - Belarusian digital library, repository, and archive ® All rights reserved.
2006-2026, BIBLIOTEKA.BY is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Belarus


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android